На трасе M7 перакулілася маршрутка, якая везла людзей у аэрапорт Вільні

Здарэнне адбылося на аўтадарозе М-7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

21.12.2022 / 12:10

41-гадовы кіроўца «Mercedes» на 91-м кіламетры трасы не даў рады кіраванню, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся.

8 пасажыраў ехалі з Мінска ў аэрапорт Вільні. Рамень бяспекі выкарысталі толькі кіроўца і адзін з пасажыраў, яны не пацярпелі.

Пасля здарэння для абследавання ва ўстанову аховы здароўя медыкі даставілі трох пасажырак, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Nashaniva.com