Галоўная бухгалтарка тры гады завышала выплаты сабе і свайму мужу

Здарэнне адбылося на Капыльшчыне. 

19.12.2022 / 16:09

Там высветлілі, што галоўная бухгалтарка на працягу трох гадоў завышала выплаты сабе і свайму мужу, які працуе ў гэтай жа сельгасарганізацыі слесарам.

Праз аплатную сістэму яна накіроўвала загадзя лжывыя звесткі ў банкаўскія ўстановы пра памеры заробку і адпускных для залічэння на карт-рахункі сабе і мужу. Сумы перавышалі рэальны даход.

Такім чынам бухгалтарка атрымала 13 тысяч рублёў. Грошы патраціла.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры.

Nashaniva.com