Пяскоў: Пуцін не будзе ў Мінску прымушаць Лукашэнку да вайны

Пяскоў назваў дурнымі і беспадстаўнымі публікацыі пра тое, што Пуцін едзе ў Мінск прымушаць Беларусь да ўдзелу ў «спецаперацыі», піша ria.ru.

19.12.2022 / 14:45

На пытанне, як ставіцца да публікацый, дзе сцвярджаецца гэтая версія прычын перамоваў, Пяскоў адказаў: «Як да абсалютна дурных выдумак, беспадстаўных выдумак».

Пяскоў заявіў, што сёння на перамовах Пуціна і Лукашэнкі будзе магчымасць «пагаварыць па ваенных пытаннях, улічваючы турбулентнасць».

Таксама прэс-сакратар Пуціна заявіў, што Беларусь ёсць саюзнікам і партнёрам нумар адзін для РФ.

«Менавіта з Беларуссю ў нас найбольш прасунуты рэжым інтэграцыі. Ніхто нікога не прымушае, усе робяць такія крокі, якія найлепшым чынам адпавядаюць інтарэсам нашых народаў і інтарэсам нашай Саюзнай дзяржавы», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Nashaniva.com