У Мінск прыляцеў Лаўроў

У 23:00 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся самалёт Ту-214СР з рэгістрацыйным нумарам RA-64528. Па звестках Антона Матолькі, на гэтым самалёце ў Мінск прыляцеў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

18.12.2022 / 23:49

Папярэдні візіт Лаўрова ў Мінск быў сёлета ў чэрвені. Тады ён сустракаўся з Лукашэнкам, Макеем і выступаў перад студэнтамі і выкладчыкамі БДУ.

А заўтра, 19 снежня, чакаецца візіт у Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — першы з 2019 года. Прылёт Лаўрова яўна звязаны з гэтым.

Nashaniva.com