Наста Кудасава. Мы скарміліся дарэшты часу хітраму. Верш

Паэтка Наста Кудасава апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.

18.12.2022 / 16:42

Фота: facebook.com/nastakudasawa

Мы скарміліся дарэшты часу хітраму.
Жах шурпатым языком мне вочы ліжа.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто вытрымаў.
Знойдзеш мову — напішы пра тых, хто выжыў.
Трэба ведаць, што іх вывела, што ззяла ім,
Што давала ім падтрымку і надзею,
Што рабіць, калі я ў глеі ротам зяваю
І ад болю штохвіліны халадзею.

Чытайце таксама:

Наста Кудасава. Нас нажом па зямлі размазала. Верш

Наста Кудасава. Мне лепей мы — звычайныя, жывыя. Верш

Наста Кудасава. Прытуляем да крыла крыло. Верш

Nashaniva.com