Бензема адхіліў запрашэнне Макрона наведаць фінал ЧС

Найлепшы клубны футбаліст свету вырашыў не ляцець у Доху на вырашальны матч сусветнага першынства.

18.12.2022 / 12:18

Фота: Jean-Francois Badias / AP Photo

Форвард мадрыдскага «Рэала» Карым Бензема адхіліў запрашэнне прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона наведаць фінал чэмпіянату свету ў Катары. Пра гэта паведамляе ESPN.

Адзначаецца, што ў Бензема была магчымасць адправіцца ў Доху разам з Макронам на прэзідэнцкім самалёце, але ён, як і Ларан Блан, Зінедзін Зідан і Мішэль Плаціні, адхіліў гэтую прапанову.

Бензема атрымаў траўму перад самым пачаткам турніру і не змог дапамагчы зборнай Францыі ў Катары.

У пятніцу Бензема апублікаваў у Instagram фатаграфію са словамі «мне гэта не цікава», што, хутчэй за ўсё, адносіцца да запрашэння. Крыніца паведаміла ESPN, што Бензема «цалкам падтрымлівае каманду і хоча, каб яны выйгралі гэты тытул, які ў пэўным сэнсе будзе належаць яму».

Nashaniva.com