Фядута прыбыў у калонію, дзе «павышае кваліфікацыю»

Жонка філолага-палітвязня Аляксандра Фядуты падзялілася ў фэйсбуку вестачкай пра мужа, якога нядаўна этапавалі ў магілёўскую калонію №15 для адбыцця «драконаўскага» 10-гадовага пакарання. 

16.12.2022 / 00:02

«Пакуль, да 20 снежня, у «каранціне», потым размяркуюць у атрад. Піша, што першае знаёмства з новым месцам жыхарства прайшло нармальна, атрымаў казённую форму, якая дастаткова прымальная, нават кажан (куртка, мабыць) цёплы і зручны, а чаравікі ўзяў на памер большыя, каб падчас прыступу падагры ўлазілі ногі. Ну, нечаму навучыўся ўжо.

Не магла сабе ўявіць у кепскім сне — АІФ на зоне, але вось так, будзе павышаць кваліфікацыю. Усім прывітанне і пажаданне здароўя», — з горкай іроніяй напісала жонка палітвязня.

Чытайце таксама:

«Злуюся на гэтага «змоўшчыка», але люблю гэтага хлопца». Жонка Фядуты атрымала спатканне з мужам

Фядута ў апошнім слове на судзе: Абвінаваўца іранізуе, ці не высокія матывы сталі прычынай маіх дзеянняў. Але, гэта так!

Гісторык Пашкевіч: Фядута ведае, што такое месца ў гісторыі, і думае пра яго нават за кратамі

Фядута ў апошнім слове: Я паверыў у змову вайскоўцаў, таму што хацеў у яе паверыць

Nashaniva.com