Літва рыхтуецца здзейсніць найбуйнейшую закупку ўзбраення ў сваёй гісторыі

Літоўскі канал LRT паведаміў, што падчас візіту міністра нацыянальнай абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса ў ЗША, які пачаўся ўчора, будзе падпісаны кантракт на пастаўку 8 мабільных ракетных комплексаў HIMARS. Гэта стане найбуйнейшым вайсковым кантрактам Літвы за ўсю яе гісторыю.

15.12.2022 / 22:12

Фота: Vida Press

За 495 млн даляраў Літва купляе ў ЗША 8 мабільных ракетных комплексаў HIMARS, а таксама некалькі тыпаў ракет, у тым ліку ракеты далёкага радыуса дзеяння, якія дасягаюць цэляў на адлегласці 300 кіламетраў.

Першыя сістэмы HIMARS Літва павінна атрымаць у 2025 годзе.

Правесці гэтую здзелку Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША дазволіў у лістападзе.

Для параўнання — вайсковы бюджэт Беларусі ў 2022 годзе меў скласці 1,81 мільярдаў рублёў, гэта каля 720 мільёнаў даляраў.

Nashaniva.com