Пазбаўляць грамадзянства за экстрэмісцкую дзейнасць. Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб грамадзянстве

Дэпутаты на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.

14.12.2022 / 13:16

Адна з навацый — асобы, якія набываюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, павінны будуць прыносіць прысягу. Калі адмаўляюцца — гэта дадатковая падстава адмяніць рашэнне аб набыцці грамадзянства. Таксама будзе рэгламентавана, як ацэньцваць узровень ведання адной з дзяржаўных моў пры прыёме ў грамадзянства.

Замацоўваюцца абавязкі пісьмова або ў электроннай форме апавяшчаць кампетэнтныя органы краіны аб наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, дазволу на жыхарства ці іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.

Вызначаецца новая падстава страты грамадзянства — у сувязі з наяўнасцю прысуду, які ўступіў у законную сілу, які пацвярджае ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, калі такая асоба знаходзіцца па-за межамі краіны.

Nashaniva.com