Сакратар Рады бяспекі Украіны: Для нас «раптоўная» праверка войскаў у Беларусі не была нечаканасцю

Украіна загадзя ведала, што сёння, 13 снежня, у войсках Беларусі пройдзе праверка боегатоўнасці. УСУ гатовыя да любых варыянтаў развіцця падзей на гэтым кірунку і не раяць нікому сунуцца на тэрыторыю Украіны, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

13.12.2022 / 22:40

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Данілаў пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі:

«Сапраўды, сёння там былі вучэнні. Мы ведалі, што яны там будуць адбывацца. Для нас гэта не было нечаканасцю. Мы гатовыя да любога развіцця падзей, калі Расія сумесна з Беларуссю будуць здзяйсняць тыя ці іншыя акты агрэсіі».

Данілаў падкрэсліў, што прапрацоўка ўсіх патэнцыйных ваенных сцэнарыяў пачалася даўно. Менавіта таму УСУ цалкам гатовыя.

«Калі хтосьці сунецца на нашу тэрыторыю, то я яму не зайздрошчу», — падсумаваў сакратар РНБА Украіны.

Чытайце таксама:

Дзяржпагранслужба Украіны: Сваімі вайсковымі манеўрамі Беларусь нагнятае сітуацыю

Вальфовіч пра праверку войска: Задачы пастаўленыя, зыходзячы з аналізу вопыту «спецыяльнай ваеннай аперацыі»

Як у Беларусі праходзіць раптоўная праверка баявой гатоўнасці войск ФОТЫ

Якія падраздзяленні задзейнічаны падчас раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці

Лукашэнкі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

Nashaniva.com