Выпускнікам ліцэяў хочуць дазволіць паступаць у ВНУ без экзаменаў

Пра тое, што за льготную норму плануюць увесці і каго яна закране, расказаў на сустрэчы з бацькамі будучых абітурыентаў, якая праходзіла 13 снежня ў БДТУ, міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

13.12.2022 / 18:42

Фота ілюстрацыйнае

Па словах Іванца, Міністэрства адукацыі мае намер «развіваць ліцэйскую мадэль адукацыі». Гэта назвалі «трэцяй прыступкай атрымання агульнай сярэдняй адукацыі». На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 18 ліцэяў, і іх колькасць можа вырасці ў найбліжэйшы час.

А Мінадукацыі плануе закласці новую норму: выпускнікі ліцэяў пры ўстановах вышэйшай адукацыі могуць паступіць у адпаведны ўніверсітэт па сумоўі. Праўда, толькі пры пэўных умовах: іх паспяховасць па ўсіх прадметах павінна быць не ніжэйшая за 8 балаў, а па профільных — не ніжэйшая за 9.

Спіс ліцэяў, якіх будзе датычыць новаўвядзенне, неўзабаве вызначыць Мінадукацыі.

Nashaniva.com