Выйшлі «Мышыныя Каляды» — новая кніга для дзяцей

Выйшла новая кніга Антона Францішка Брыля «Мышыныя Каляды» з прыгожымі ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч, паведамляе выдавецтва «Янушкевіч».

13.12.2022 / 16:41

«Мышыныя Каляды» — вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.

Цвёрдая вокладка, 28 старонак, фармат 170×240 мм.

Цана 39,90 польскіх злотых з дастаўкай па Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Нідэрландах. Па іншых краінах, на жаль, існуюць бар’еры.

Купляйце тут.

Nashaniva.com