У Мазырскім раёне нецвярозая дзяўчына правалілася пад прыпяцкі лёд

Таварыства выратавання на водах Гомельскай вобласці паведаміла пра здарэнне, якое адбылося сёння раніцай у Мазырскім раёне і магло скончыцца трагічна. 

09.12.2022 / 18:27

9 снежня а палове сёмай раніцы 18-гадовая дзяўчына вырашыла пакатацца на лёдзе Прыпяці каля мясцовага бара, у якім адпачывала. Але лёд быў тонкі і нетрывалы, таму пад дзяўчынай праламаўся.

На шчасце, дзяўчына не разгубілася і сама здолела з палонкі вылезці, але ў бальніцу патрапіць ёй давялося. Работнікі выкліканай хуткай дапамогі даставілі яе туды з пераахаладжэннем і алкагольнай інтаксікацыяй.

Nashaniva.com