Былога палітвязня Ілью Міронава зноў затрымалі

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння зноў быў затрыманы гамяльчук Ілья Міронаў. Гэта здарылася, калі ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку. Прычыны пакуль высвятляюцца.

09.12.2022 / 00:03

Ілью ўжо затрымлівалі ў сярэдзіне лістапада. Тады яго адправілі за краты на 5 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал.

А ў кастрычніку былога палітвязня асудзілі да 1,5 года калоніі па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год і ўвесь тэрмін за гэты час ён ужо адбыў у СІЗА, таму яго вызвалілі ў зале суда.

Nashaniva.com