Беларускі ПЭН выпусціў кнігу (пра) Алеся Бяляцкага
Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць, адзначаецца на сайце Беларускага ПЭНа.
08.12.2022 / 23:42
У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ.
Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў нобелеўскага лаўрэата. Гэта дыялог з ім, даніна павагі сябру і калегу, магчымасць сказаць яму «дзякуй».
У кнізе 240 старонак, надрукаваная яна ў цвёрдай і мяккай вокладках, выдадзеная Беларускім ПЭНам і выдавецтвам «Полацкія лабірынты».
Як кнігу набыць — можна даведацца па спасылцы.