Нацбанк выпускае новыя памятныя манеты

Нацбанк выпусціць манеты да Года Труса і прысвечаную антарктычным даследаванням. Інфармацыя пра гэта з'явілася на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

07.12.2022 / 20:05

Фота ілюстрацыйнае

Манета будзе срэбнай, наміналам 20 рублёў. Наклад яе — 1199 штук.

Надпіс на ёй будзе на беларускай мове: «Год Труса» серыі «Кітайскі каляндар».

Таксама з 9 снежня разам з гэтай манетай пойдуць у тыраж манеты «Беларуская антарктычная навуковая станцыя «Гара Вячэрняя». Гэтыя манеты выпусцяць у двух наміналах: 20 рублёў і 1 рубель. Дваццацірублёвая будзе срэбнай, рублёвая — медна-нікелевай, наклады адпаведна 750 і 1500 штук.

Nashaniva.com