Пажар на курскім аэрадроме, атакаваным беспілотнікам, тушылі больш за суткі

Узгаранне ў раёне курскага аэрадрома, выкліканае атакай дрона, ліквідаванае, паведаміў кіраўнік рэгіёна Раман Старавойт.

07.12.2022 / 15:13

«Пажару была прысвоена трэцяя катэгорыя складанасці. Больш за суткі з агнём змагаліся звыш 200 чалавек. Пацярпелых няма», — сказаў губернатар.

У аўторак, 6 снежня, моцны пажар успыхнуў на нафтасховішчы ў раёне курскага аэрапорта. Улады рэгіёна гаварылі пра атаку дрона з боку УСУ. Кіеў афіцыйна не пацвердзіў датычнасць Украіны.

Са слоў Старавойта, у выніку атакі беспілотніка ў раёне курскага аэрадрома загарэўся нафтанакапляльнік, пацярпелых няма.

Nashaniva.com