Расійскі МЗС: Мы гатовыя вярнуцца да дыялогу з Захадам па бяспецы

Пра тое, што Расія гатовая вярнуцца да дыялогу па гарантыях бяспекі пры наяўнасці такога жадання ў заходніх краін, заявіў намеснік міністра замежных спраў Сяргей Рабкоў, піша «РІА Навіны».

06.12.2022 / 21:22

Будынак расійскага МЗС

«Калі мы пачуем, што сапраўды да гэтага ёсць цікавасць Захаду, мы да тэмы вернемся. Але як і ў сітуацыі з дыялогам па стратэгічнай стабільнасці, які перапынены ЗША ў аднабаковым парадку, мы ні за кім не гонімся і ні пра што нікога не просім. І калі яны пацвердзяць, што да больш здаровага і збалансаванага з пункту гледжання інтарэсаў дыялогу гатовыя, тады за намі справа не стане», — паведаміў Рабкоў.

Чытайце таксама:

ISW: Крэмль хоча прымусіць Захад угаворваць на перамовы, каб атрымаць прэвентыўныя саступкі

Пералом у настроях расіян: хочуць перамоў з Украінай, а не працягу вайны

ISW: Крэмль збівае з панталыку Захад, каб прымусіць Украіну пайсці на перамовы

Nashaniva.com