Удзельнік ДТЗ на Нямізе даставаў знак аварыйнага спынення, калі адбыўся другі ўдар. Яго заціснула паміж аўто

Учора на Нямізе паміж Гарадскім Валам і развязкай з вуліцай Леніна адбылося двайное сутыкненне. Паміж ударамі прайшло дастаткова часу, каб удзельнік першага ДТЗ паспеў падысці да багажніка. У гэты момант у аўто ўрэзалася трэцяя машына.

06.12.2022 / 10:36

«Кіроўца «Лады» рухаўся па вуліцы Нямізе (з боку вуліцы Гарадскі Вал) і з-за незахавання бяспечнай дыстанцыі і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», які спыніўся наперадзе, — распавялі ў Мінскай ДАІ. — Кіроўца «Фальксвагена» выйшаў дастаць з багажніка знак аварыйнага спынення, і ў гэты момант «Ланча» ўдарыла «Ладу» — тая прасунулася і заціснула мужчыну паміж дзвюма машынамі».

У выніку 23-гадовы кіроўца «Фальксвагена» атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com