Мінздароўя намякнула, колькі ў Беларусі хворых на кавід

Цяпер у Беларусі назіраецца прырост захворвання каранавірусам. Пра гэта распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях эпідэміялагічнага становішча ў краіне.

05.12.2022 / 13:24

Архіўнае фота

Пры гэтым міністр адзначыў, што фіксаваны ўзровень захворвання застаецца мінімальным.

«Колькасць пацыентаў з COVID-19 інфекцыяй на стацыянарным этапе складае да 3% ад асенне-зімовага максімуму перыяду 2021—2022», — цытуе міністра прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Абсалютны антырэкорд па хворых на каранавірус быў зафіксаваны 13 лютага 2022 года — 8921 новых выпадкаў за суткі.

Nashaniva.com