Лукашэнка запатрабаваў спыніць рэформы ў адукацыі. Як і штогод

Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 снежня, што ў Беларусі час спыніць пастаянныя рэфармаванні і ўдасканаленні ў сферы адукацыі. «Акрамя падручнікаў. Якія вы будзеце ўдасканальваць, рэфармаваць, новыя пісаць, старыя мадэрнізаваць», — сказаў ён на нарадзе па пытанні ўступнай кампаніі 2023 года.

02.12.2022 / 13:39

Як паведамляе прэс-служба, Лукашэнка звярнуў увагу, што частыя рэформы ў сферы адукацыі «ўжо абураюць нашых людзей». «Мяняць правілы гульні пастаянна нельга, — заявіў Лукашэнка. — Давайце нарэшце паставім кропку ў гэтай зацягнутай размове і пачнём руплівую працу».

Сярод апошніх навінак — увядзенне характарыстыкі выпускніка школы, у якой будуць не толькі ацэнкі.

Аляксандр Лукашэнка заклікае спыніць рэформы ў адукацыі практычна штогод цягам трох дзесяцігоддзяў свайго кіравання.

Nashaniva.com