Вызначаны колер 2023 года

Інстытут Pantone абраў колер, які будзе вызначаць новы, 2023 год. Ім стаў кармінава-чырвоны, Pantone 18-1750 Viva Magenta.

02.12.2022 / 12:21

«Смелы і бясстрашны, пульсуючы колер, багацце якога спрыяе аптымізму і радасці. Магутны і натхняльны, гэты аніміраваны чырвоны колер падахвочвае да эксперыментаў і самавыяўлення без абмежаванняў; электрызуючае, бязмежнае адценне, якое робіць выключную заяву. Смелы, дасціпны і ўсёабдымны, Viva Magenta вітае ўсіх і кожнага з такім жа мяцежным духам», — гаворыцца ў паведамленні інстытута.

Там таксама адзначылі, што новы колер спалучае малінавае і чырвонае адценні і ёсць балансам паміж цёплым і халодным. Ён таксама з'яўляецца гібрыдным колерам, які злучае фізічнае і віртуальнае.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от PANTONE (@pantone)

Яго таксама ахарактарызавалі такім чынам: «напорысты, але не агрэсіўны, кармінава-чырвоны не дамінуе адкрыта, а замест гэтага выкарыстоўвае падыход «кулак у аксамітнай пальчатцы».

Nashaniva.com