Шалёная ліса прыйшла ў вёску ў Ляхавіцкім раёне

У адзін з двароў у вёсцы Мыслабож 26 лістапада зайшла ліса. Жывёла паводзіла сябе агрэсіўна, таму гаспадары паведамілі пра яе ў камунальную службу, работнікі якой усыпілі лісу.

01.12.2022 / 13:21

Вынікі даследавання паказалі, што жывёла была хворая на шаленства.

У сувязі з гэтым на падворак наклалі каранцін, пазначылі межы і правялі дэзынфекцыю тэрыторыі. Свойскі сабака, які кантактаваў з хворай жывёлай, праходзіць курс вакцынацыі.

Nashaniva.com