Расійскі Мінкульт акажа падтрымку стварэнню фільмаў пра «дэградацыю Еўропы», «каланіялізм англасаксонскага свету» і «міратворчую місію РФ»

Расійскае Міністэрства культуры вызначыла галоўныя тэмы расійскага кіно. Міністэрства паабяцала дзяржпадтрымку фільмам, якія закранаюць 17 прыярытэтных тэм.

30.11.2022 / 17:26

Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС

Адна з гэтых тэм прысвечаная «неакаланіяльнай палітыцы краін англасаксонскага свету» і «дэградацыі Еўропы», іншая павінна папулярызаваць «гераізм і самаадданасць расійскіх вайскоўцаў падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.

Таксама сярод прыярытэтных тэм значацца «захаванне, стварэнне і распаўсюджванне традыцыйных каштоўнасцей», «Маларосія як гістарычная вобласць Расіі» і «папулярызацыя службы ва Узброеных сілах Расіі».

Міністарка культуры Расіі Вольга Любімава заявіла, што ведамства лічыць неабходным зрабіць акцэнт на «супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і сучасным праявам ідэалогіі нацызму».

У канцы 2022 года расійскі Мінкульт збіраецца абвясціць парадак і ўмовы правядзення конкурсных адбораў на фінансаванне кінавытворчасці.

Чытайце таксама:

Па цэнтры Цвяры ездзілі танкі з украінскімі сцягамі, мясцовае начальства перапалохалася

Nashaniva.com