Насту Лойку ўжо трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак

Як і ў папярэднія разы, праваабаронцу Насту Лойку асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»), піша «Вясна».

29.11.2022 / 16:43

Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка, пасля чаго двойчы прысудзілі па 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіКа ўдарыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

Nashaniva.com