Імпарт расійскага звадкаванага газу ў Еўропу значна вырас

Імпарт расійскага звадкаванага прыроднага газу ў Еўропу ў студзені — кастрычніку 2022 года вырас больш чым на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

29.11.2022 / 12:31

Фота: AP

Такія падлікі прыводзіць Financial Times.

Расія стала другім па аб'ёме пастаўшчыком ЗПГ у рэгіёне з доляй 16%. Першае месца займаюць ЗША (42%), трэцяе — Катар (13,7%).

Краіны Еўрасаюза закупляюць ЗПГ замест расійскага трубаправоднага газу, пастаўкі якога Расія спыніла пасля ўварвання ва Украіну.

Nashaniva.com