Унікальная замежная cава заляцела ў нацыянальны парк «Прыпяцкі» 

На тэрыторыі нацпарка была заўважаная ястрабіная cава.

28.11.2022 / 14:32

На гэтай прыродаахоўнай тэрыторыі ўпершыню рэгістравалі гэты від.

«Ястрабіная cава гняздуецца ў тайзе Еўропы і Азіі. Для Беларусі гэта вельмі рэдкі від. Усяго ж у Беларусі гэтую паўночную красуню бачылі каля дзясятка разоў. Але так далёка ў паўднёвай частцы яны яшчэ не адзначалася», — паведамілі ў «Прыпяцкім».

У нацпарку не выключаюць, што рэдкая птушка яшчэ пагасцюе на іх тэрыторыі, і ў аматараў-бёрдвотчараў будзе магчымасць яе ўбачыць і сфатаграфаваць. Ва ўстанове гатовыя дапамагчы з арганізацыяй фотапалявання.

Nashaniva.com