Сёлета традыцыйны навагодні кірмаш у Мінску пройдзе ў новым месцы

Ён пройдзе ў Ракаўскім прадмесці з 20 снежня па 8 студзеня.

28.11.2022 / 14:16

Новая для сталіцы святочная лакацыя размесціцца па адрасе Ракаўская, 25. Тут мінчукоў і гасцей сталіцы будзе чакаць інтэрактыўная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, казачных персанажаў, конкурсы, бяспройгрышная латарэя, караоке, арганізаваны паказ навагодніх фільмаў. Штодня з 18.00 да 19.00 на сцэне будуць выступаць творчыя калектывы горада Мінска, распавёў сёння начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.

А ў Верхнім горадзе з 25 снежня пачнуцца інтэрактыўныя паказы пад назвай «Бал навагодніх жаданняў». Мерапрыемствы будуць праходзіць штодня з 17.00 да 17.30 і з 20.00 да 20.30 да 2 студзеня ўключна.

Захавальнік навагодніх таямніц Ратушы раскажа гісторыю пра даўнія традыцыі правядзення Новага года ў Верхнім горадзе. Адной з такіх традыцый быў навагодні бал.

Nashaniva.com