Гватэмала пазбавіла дазволу на жыхарства беларуску, якая трапіла пад санкцыі

Нядаўна Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць беларускі Ірыны Літвінюк, Дзмітрыя Кудракова з Расіі і трох кампаній, звязаных з карупцыйнымі схемамі ў Гватэмале. Гватэмальскія ўлады адрэагавалі на гэта пазбаўленнем Літвінюк і Кудракова дазволаў на жыхарства ў краіне.

27.11.2022 / 14:51

«У адпаведнасці з рашэннем, прынятым Радай нацбяспекі аб міграцыйным становішчы спадара Дзмітрыя Кудракова і спадарыні Ірыны Літвінюк, і ўлічваючы, што яны пакінулі нацыянальную тэрыторыю, Гватэмальскі інстытут міграцыі праінфармаваў Нацупраўленне па міграцыі аб прыпыненні дзеяння іх віду на жыхарства», — гаворыцца ў дакуменце, выдадзеным Гватэмальскім інстытутам міграцыі.

Кудракоў і Літвінюк, як мяркуецца, «на працягу некалькіх гадоў кіравалі шматлікімі карупцыйнымі схемамі з удзелам палітыкаў, суддзяў і дзяржслужачых». Акрамя гэтага, Літвінюк здзяйсняла карупцыйныя дзеянні ў падтрымку расійскіх схем уплыву, незаконна перадаючы наяўныя грошы дзяржаўным службоўцам у абмен на падтрымку інтарэсаў Расіі ў здабычы карысных выкапняў.

Чытайце таксама:

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускі за грахі ў Гватэмале

Nashaniva.com