У Слуцку знікла сувязь ад МТС

У Слуцку знікла сувязь ад МТС. Званкі не паступаюць, паведамляе мясцовае выданне kurjer.info.

25.11.2022 / 09:52

Афіцыйнай інфармацыі ад аператара пакуль няма.

«На даны момант усе лініі занятыя», — кажа аўтаадказчык, калі патэлефанаваць са стацыянарнага тэлефона абаненту МТС.

У кантрактным цэнтры МТС сказалі: «На жаль, такая сітуацыя ва ўсіх абанентаў, які знаходзяцца ў горадзе Слуцк. Нашы спецыялісты ўжо на месцы разбіраюцца, у чым прычына. У хуткім часе павінны аднавіць сувязь — і галасавую, і мабільны інтэрнэт. Трэба чакаць. Павінны аднавіць абслугоўванне».

Nashaniva.com