Валанцёрка Карына Пацёмкіна атрымала дазвол на жыхарства ва Украіне

Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна нарэшце атрымала часовы від на жыхарства ва Украіне. Пра гэта яна напісала ў фэйсбуку. З лета ёй пагражала дэпартацыя (у ліпені міграцыйная служба нават паставіла ў яе пашпарт штамп аб выдварэнні з Украіны).

24.11.2022 / 17:52

Пацёмкіна пасля задушэння пратэстаў 2020-га ў Беларусі з'ехала ва Украіну, жыла ў цяпер сумнавядомай Бучы пад Кіевам.

За дапамогу ўкраінцам дзяўчына мае падзяку ад мясцовых уладаў, аднак пасля мела праблему з легалізацыяй ва Украіне. Цяпер яе ўдалося вырашыць.

Nashaniva.com