Гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off прысудзілі 3 гады па новай справе

4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады».

24.11.2022 / 15:04

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска разгледзелі чарговую крымінальную справу гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.

Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Суддзя Андрэй Млечка прысудзіў Плюшчаву 3 гады калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуду, паведамляе «Вясна».

4 жніўня палітвязня ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля. Яму таксама прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў.

Nashaniva.com