Двух палітзняволеных «хімікаў» будуць судзіць па адміністрацыйных справах

У Гродзенскім абласным судзе сёння будуць разглядаць адміністрацыйныя справы супраць жлобінца Ільі Кадзетава і Дзмітрыя Бабкова. Іх вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Працэс будзе весці суддзя Алена Тоўсцік-Самойла, паведамляе «Вясна».

23.11.2022 / 14:24

Ілья Кадзетаў

Кадзетава асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК. З 7 студзеня ён пачаў адбываць тэрмін у гродзенскай папраўчай установе № 24. 

Бабкову прызначылі 1,5 года «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карацелі Беларусі» ў снежні 2020 года. Кампенсацыю маральнай шкоды Дзмітрый выплаціў супрацоўніку міліцыі добраахвотна.

Nashaniva.com