У Верхнядзвінску затрымалі Валянціну Болбат

Стала вядома, што 22 лістапада ў Верхнядзвінску, пасля ператрусу затрымалі грамадскую актывістку Валянціну Болбат. Сілавікі вынялі тэхніку і звезлі ў невядомым кірунку.

23.11.2022 / 13:05

Падставы для затрымання не паведамілі.

Меркавана, затрыманне адбылося ў межах рэйда на былых актывістаў руху «За cвабоду», паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com