Качанава: Людзі самі бачаць і разумеюць, як добра жывуць беларусы

Старшыня Савета Рэспублікі ўпэўнена, што ўсе фэйкі і інфаатакі ў першую чаргу накіраваныя супраць улады.

23.11.2022 / 09:13

«Вядома, у першую чаргу гэта ўсё накіравана супраць улады. Паглядзіце, калі ў нас сёння няма праблем? Калі мы гаворым аб тым, як завяршыўся сельскагаспадарчы год. Колькі вырашчана збожжа сёлета — па 1 т на кожнага жыхара краіны і нават больш. Тады, калі ў нас такі асартыментны пералік прадуктаў харчавання, якімі мы сёння ганарымся», — кажа Наталля Качанава.

Яна кажа, што прадуктаў хапае, і Беларусь можа экспартаваць прадукты, але народ павінен быць забяспечаны прадуктамі харчавання, што і робіцца.

«Таму падстаў у людзей для панікі няма, — сказала Наталля Качанава. — А тыя несумленныя грамадзяне, якія былі, ёсць і будуць, яны, вядома, хочуць, каб у краіне штосьці было не так. Але ведаеце, мне здаецца, гэта абсалютна нікчэмныя патугі».

Людзі самі бачаць і разумеюць, як добра жывуць беларусы, адзначыла спікер.

У папярэднія выхадныя Качанава наведала Гомельскую вобласць і сваю родную Віцебскую, размаўляла з прадаўцамі, людзьмі.

«Яны распавядалі, колькі прыязджае цяпер грамадзян з Прыбалтыкі, Польшчы ў Беларусь, якія за выхадныя проста вывозяць нашы тавары. Добра, хай людзі прыязджаюць. Калі ў іх недахоп гэтых тавараў — мы ж не забараняем нікому. Вы бачыце, што ў нас бязвізавы рэжым. Няхай людзі прыязджаюць і набываюць беларускую», — рэзюмавала старшыня Савета Рэспублікі.

Nashaniva.com