Мікалай Статкевіч у калоніі захварэў на прастуду. Меркавана, ён зноў у ШІЗА

У лісце да жонкі ад 10 лістапада палітвязень напісаў, што яго ў чарговы раз выклікалі на камісію за «парушэнні». Меркавана, яго зноў адправяць у штрафны ізалятар.

22.11.2022 / 16:23

«…Падчапіў нейкі вірус — тэмпература, галаўны боль, невялікі кашаль. Але ж пройдзе. У астатнім усё як звычайна. Заўтра выклікаюць на камісію. Так што зноў будзе перапынак у маіх лістах». 

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль два з паловай гады. 14 снежня 2021 года Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

Nashaniva.com