Да графіці Бэнксі ў Кіеве дамалявалі казака з прэзерватывам

Ва Украіне нядаўна з'явіліся сем работ брытанскага мастака Бэнксі. Некаторыя з іх — у месцах, якія моцна пацярпелі ад расійскіх бамбардзіровак: Кіеў, Ірпень і Барадзянка. На адной з гэтых работ брытанец намаляваў на кузаве вайсковага цягача пеніс — ядзерную боегалоўку.

21.11.2022 / 18:27

Праз некаторы час невядомыя «ўдасканалілі» работу — дамалявалі казака ў касцы, які «трымае» малюнак Бэнксі ўнутры прэзерватыва, нібы ў шарыку.

Чытайце таксама:

Бэнксі пацвердзіў аўтарства сямі работ, створаных у вядомых месцах Украіны

Бэнксі наведаў Барадзянку пад Кіевам і пакінуў там графіці

Nashaniva.com