Першая ахвяра цюбінга ў гэтым годзе

Пяцігадовы хлопчык ва Уздзенскім раёне атрымаў траўму галавы падчас катання на цюбінгу, паведамляе СК.

21.11.2022 / 13:02

Здарэнне адбылося вечарам 20 лістапада.

Пяцігадовы хлопчык са старэйшым братам і іншымі дзецьмі каталіся з гары ў аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна.

Падчас руху цюбінг сутыкнуўся з санкамі.

Хлопчык прыйшоў дадому і расказаў, што дрэнна пачуваецца, бацькам, якія выклікалі хуткую дапамогу.

Высветлілася, што хлопчык атрымаў цяжкую траўму галавы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы.

Nashaniva.com