Улады Катара забаранілі продаж піва на стадыёнах падчас чэмпіянату свету. За два дні да яго пачатку

Продаж піва быў прадугледжаны кантрактам паміж ФІФА і холдынгам AB InBev, уладальнікам брэнда Budweiser. Кантракт ацэньваўся ў 75 мільёнаў даляраў.

18.11.2022 / 15:37

У афіцыйнай заяве ФІФА не паведамляецца, чаму было прынятае такое рашэнне. Па звестках СМІ, арганізацыя пайшла на гэта пад ціскам улад Катара.

Забарона не будзе тычыцца фан-зон і іншых афіцыйных мерапрыемстваў для заўзятараў. На саміх стадыёнах будзе прадавацца безалкагольнае піва.

Nashaniva.com