Пад Слуцкам аднавілі статую, якая раней пужала людзей

У канцы сакавіка 2021 года супрацоўніца слуцкага выдання Kurjer.info ехала па дарозе ў сваім раёне і спалохалася статуі без твару, якая нечакана выплыла з тумана недалёка ад вёскі Паўстынь. «З-за туману мне спачатку падалося, што каля дарогі стаіць чалавек. Калі я пад'ехала бліжэй, то ўбачыла статую без твару». Цяпер тую скульптуру, як паведамляе Kurjer.info, адрэстаўравалі і яна больш нікога прынамсі не палохае.

17.11.2022 / 19:02

Рэстаўратары не толькі вярнулі жанчыне з караваем твар, але і адшаравалі яе ад моху, пакрылі свежай фарбай, а таксама пафарбавалі стэлу, перад якой яна стаіць.

На стэлу прымацавалі таблічку з назвай мясцовага сельгаспрадпрыемства — «Казловічы-Агра».

Nashaniva.com