Вясковых настаўніц аштрафавалі за падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы

Раённыя прапагандысты пачалі выкладаць відэа з асуджанымі за падпіску на старонкі незалежных інфармацыйных рэсурсаў, абвешчаных «экстрэмісцкімі». Сярод пакараных — дзве вясковыя настаўніцы, якія атрымалі штраф, паведамляе выданне «Флагшток».

17.11.2022 / 17:00

Для відэа ў пабліку газеты Буда-Кашалёўскага райвыканкама жанчын прымусілі заклікаць іншых адпісацца ад такіх старонак.

Больш за тое, у публікацыі выдання райвыканкама змешчана непраўдзівая інфармацыя і запалохванне, быццам «падпіска — гэта ўжо элемент ўдзелу ў папулярызацыі дэструктыўных каналаў, галоўная мэта якіх — дэстабілізацыя грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне».

Паведамляецца, што суд Буда-Кашалёўскага раёна пакараў за падпіскі ўжо 17 мясцовых жыхароў — на кожнага накладзены штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў семярых з іх канфіскаваныя тэлефоны.

Nashaniva.com