ДПК: Беларускія памежнікі зноў збілі ўкраінскі беспілотнік

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што пінскія памежнікі за 100 метраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы выявілі квадракоптар, які накіроўваўся з украінскага боку на беларускую тэрыторыю.

16.11.2022 / 17:33

Фота: ДПК Беларусі

«Дрон быў збіты памежным нарадам з аўтамата Калашнікава. Квадракоптар быў абсталяваны відэакамерай і выкарыстоўваўся для вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.

Паводле інфармацыі ведамства, інцыдэнт адбыўся сёння, 16 лістапада, у Кобрынскім раёне. Па гэтым факце цяпер праводзяцца дадатковыя праверачныя мерапрыемствы.

Раней пра падобны выпадак паведамлялася 2 лістапада, ён адбыўся за кіламетр ад беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскім раёне.

Nashaniva.com