Жыхары Маладзечна арганізавалі порнастудыю

Матэрыялы сямейная пара і іх знаёмы распаўсюджвалі на спецыялізаваных інтэрнэт-рэсурсах.

16.11.2022 / 15:13

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох жыхароў Маладзечна, якія арганізавалі студыю па вырабе порнакантэнту.

Пры ператрусе былі канфіскаваныя рэквізіты, камп'ютарная тэхніка, фота— і відэаапаратура, лічбавыя носьбіты інфармацыі. Таксама канфіскаваныя банкаўскія карты, на якія кліенты пералічвалі грошы за заказы.

Следчымі заведзена крымінальная справа за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару. Фігурантам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com