У Мазыры затрымалі інжынера-энергетыка Антона Хаткевіча

Падставай для затрымання сталі нібыта размешчаныя мужчынам каментары ў інтэрнэце. На знятым сілавікамі відэа ён гаворыць, што ў лютым напісаў антываенны пост і нейкую інфармацыю пра Лукашэнку, якую праз склейку кавалка відэа хлопец называе хлуслівай, піша «Палеская Вясна».

15.11.2022 / 20:05

Паводле сілавікоў, Хаткевіч уваходзіў у шэраг «экстрэмісцкіх фарміраванняў», распальваў варожасць і абражаў Лукашэнку. Падчас затрымання ён нібыта спрабаваў уцячы і зламаць тэлефон.

Цяпер мужчына можа быць абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса — гэта распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці, абраза Лукашэнкі і паклёп на яго, а таксама стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» або ўдзел у ім.

Nashaniva.com