У Алматы адмянілі канцэрт расійскай спявачкі. Людзей абурыла падтрымка ёй вайны
Канцэрт Паліны Гагарынай у Казахстане быў адменены пасля паведамленняў актывістаў, якія абурыліся ў сацсетках, што ў краіну прыедзе спявачка, якая падтрымлівае вайну.
15.11.2022 / 09:39
Канцэрт павінен быў адбыцца ў Алматы 14 лютага. Неўзабаве пасля анонса з’явіліся допісы з крытыкай арганізатараў, якія «запрашаюць у Казахстан вядомую Z-артыстку».
У выніку аб адмене афіцыйна не паведамілі, але анонс канцэрта адусюль знік.
Гагарына ў сакавіку выступала на канцэрце ў гонар чарговай гадавіны анексіі Крыма.