Трамп праз суд патрабуе аднавіць свой акаўнт у твітары

Прадстаўнікі былога прэзідэнта апелююць да першай папраўкі Канстытуцыі.

15.11.2022 / 07:44

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праз суд патрабуе аднавіць свой уліковы запіс у твітары. Прадстаўнікі былога прэзідэнта настойваюць, што блакаванне яго ўліковага запісу супярэчыла першай папраўцы і просяць твітар выплаціць кампенсацыю і неадкладна вярнуць Трампа на платформу.

Сам Трамп нядаўна заяўляў, што не мае намеру карыстацца сэрвісам мікраблогаў, а аддасць перавагу ўласнай сацсетцы Truth Social, нягледзячы на заявы новага ўласніка твітара Ілана Маска пра гатоўнасць разблакаваць яго акаўнт.

Nashaniva.com