Святара Уладзіслава Багамольнікава арыштавалі шосты раз запар

Над праваслаўным святаром Уладзіславам Багамольнікавым адбыўся ўжо шосты суд. Святар не выйшаў на волю пасля 74 сутак, бо на яго склалі чарговы пратакол. Гэтым разам яму зноў прызначылі 15 сутак, паведамляе «Хрысціянская візія».

14.11.2022 / 14:10

Былыя сукамернікі адзначаюць, што настрой у Багамольнікава бадзёры, нягледзячы на тое, што цягам усяго часу яму не перадаюць перадачы.

31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіКа выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. 

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Nashaniva.com