Тэлефонныя махляры здалі свайго ж кур'ера ў міліцыю

30-гадовы мінчук знайшоў падпрацоўку кур'ерам у інтэрнэце. Яму трэба было забіраць грошы ў падманутых пенсіянераў. 

13.11.2022 / 15:10

Мужчына паспеў наведаць дзвюх жанчын, якія перадалі яму больш за 9 тысяч рублёў і каля 300 даляраў.

Далей куратар сказаў мужчыну, што пад'едзе да яго для разліку за зробленую працу. Але замест гэтага паведаміў яго даныя міліцыі, піша МУС. Праўда, пішацца, што скарысталіся для гэтага чат-ботам, што выглядае нетыпова.

СК завёў крымінальную справу за махлярства.

Nashaniva.com