Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас

Валерыя Чарнаморцава — грамадская дзяячка, даследчыца, экскурсаводка. Яе затрымалі 18 кастрычніка пасля ператрусу ў кватэры. Жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Днямі яна даслала вестачку з-за кратаў, паведамляе «Вясна».

12.11.2022 / 15:01

«У мяне ўсё больш-менш нармальна, троху захварэла, але трымаюся. У добрай кампаніі побыт паступова наладжваецца. Досвед непрыемны, але вельмі цікавы. Напэўна, калі ўсё вытрымаю, па выніках не пашкадую, што прайшла гэты шлях, асабліва калі ўлічыць мой папярэдні досвед збору ўспамінаў вуснай гісторыі.

Тут, у Пішчалаўскім замку, у розныя часы бывалі розныя вядомыя людзі. Напрыклад, цэлыя тры гады тут правёў Якуб Колас, чый юбілей якраз адзначаем зараз. Ну і цяпер такіх дастаткова тут. Так што ганарова».

Падтрымайце Валерыю грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцава Валерыя Віктараўна

Nashaniva.com