У аўторак колькасць насельніцтва Зямлі дасягне 8 мільярдаў чалавек

Ужо 15 лістапада колькасць насельніцтва Зямлі дасягне 8 мільярдаў чалавек. Такі прагноз робіць ААН зыходзячы з наяўнай статыстыкі смяротнасці і нараджальнасці.

12.11.2022 / 13:23

Колькасць насельніцтва Зямлі можна адсочваць анлайн. Гэта звесткі па стане на 12:16 12 лістапада.

Таксама арганізацыя прагназуе, што ў 2023-м годзе Індыя стане самай густанаселенай краінай свету і абыдзе па гэтым паказчыку Кітай.

Зараз насельніцтва Кітая складае 1 мільярд 452 мільёны чалавек. Індыі — 1 мільярд 412 мільёнаў.

Папярэдняя сімвалічная «планка» − 7 мільярдаў чалавек − была дасягнутая ўвосень 2011 года.

Nashaniva.com